Пад Мінскам прыгатавалі дранік дыяметрам два метры

Бульбяны «цуд» спяклі ў вёсцы Сула на Міншчыне.

У вёсцы Сула ў Мінскай вобласці 21 сакавіка святкавалі сонцаварот. Тут ладзілася свята з народнымі танцамі, выступамі хадулістаў і морам пачастункаў, перадае тэлеканал АНТ.

Аднак галоўнай падзеяй свята стала бульбяная аладка дыяметрам два метры. Таццяна Гуско, памочніца загадчыцы вытворчасці, кажа, што госці выказвалі захапленне стравай:

— Дранік быў прыгатаваны з душой — гэта самае галоўнае. І ён атрымаўся на смак — як у бабулі ў печы. Усе кажуць: як быццам прыехаў да бабулі ў вёску і з печы атрымаў бабку, дранікі... Усё па-хатняму.

Пакаштаваць самы вялікі дранік змаглі каля 200 чалавек.

Працяг фотарэпартажа глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)