Пад Лодзю разбіліся праграмісты з «EPAM-systems» (фото)

Яны ехалі на працу ў Германію.

Subaru Forester з беларускімі нумарамі разбіўся на з’ездзе з кальцавой польскага горада Лодзь уначы 18 лістапада. Аўтамабіль ударыўся ў бетонную агароджу і загарэўся.

Сярод загінулых — два праграмісты, якія працавалі ў нямецкім прадстаўніцтве беларускай ІТ-кампаніі «EPAM-systems» у Франкфурце-на-Майне.

Адзін з іх — 31-гадовы Віктар, ехаў разам з жонкай Юліяй і 2-гадовым сынам Сямёнам. Яны толькі летам перабраліся ў Германію. Застаўся жывы толькі 2-гадовы хлопчык: дзякуючы таму што ён вылецеў з машыны ў часе аварыі.

Знаёмыя праграмісты з EPAM кажуць, што ў Віктара былі білеты на самалёт, але ён прыняў прапанову калегі паехаць на аўто.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)