Комментарии
Дзіяна Серадзюк, Новы час

Пацыент, хутчэй, мёртвы: што выратуе беларускую адукацыю?

Бясконцыя эксперыменты і рух «наперад у мінулае» прывядуць да краху беларускай сістэмы адукацыі і масавага адтоку выпускнікоў школ у замежныя ВНУ. Чым усё гэта скончыцца, не цяжка здагадацца. Тым больш, што ў СНД ужо хапае падобных прыкладаў.

«Трэба раз і назаўжды вызначыцца (першы раз мы ўжо падразалі тэрміны навучання): калі мы за тры гады можам падрыхтаваць спецыяліста, то давайце рыхтаваць за тры гады і давучваць чацвёрты на вытворчасці, хай ён там праходзіць спецыялізацыю. Трэба вярнуцца яшчэ раз да гэтага пытання. Вучоба і вытворчасць. Дзве гадзіны ў аўдыторыі, потым паехалі ў поле, да станка — дзве ці тры гадзіны там, цікавей будзе вучыцца. Чалавек ужо будзе атрымліваць веды, неабходныя, каб працаваць на гэтым станку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся сёлета ў красавіку да ўрада і народа.

Такім чынам кіраўнік Беларусі свядома вядзе да краху ўсю сістэму адукацыі ў краіне. Каб пераканацца ў гэтым, варта ўгадаць, што падобнае «рэфармаванне» ўжо калісьці апрабавалі ў Туркменістане. У 1998–2000 гадах загадамі тагачаснага прэзідэнта краіны Сапармурата Ніязава была скарочана працягласць сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў краіне: 9 гадоў навучання ў школах, усяго два гады ў ВНУ (дадатковыя два гады займала практыка).

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)