Общество

Пацярпелы міліцыянт запрасіў два мільёны за тое, што не трапіў да дзяўчыны

У Маскоўскім судзе Мінску другі дзень разглядалася справа прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, якога вінавацяць у збіцці міліцыянта. Суддзя выдаліла прысутных з залі з-за таго, што публіка гучна адрэагавала на хадайніцтва пацярпелага наконт грашовай кампэнсацыі маральных пакут у 2 мільёны рублёў.

Падтрымаць Парсюкевіча прыйшлі Аляксандар Мілінкевіч, Людміла Гразнова, маці Андрэя Кіма Тацяна Кім, а таксама некаторыя асуджаныя па “справе 14-ці” .

Сяргея Парсюкевіча абвінавачваюць ў гвалце супраць ахоўніка турмы Аляксандра Дулуба. Паводле міліцыянта, Парсюкевіч збіў яго, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасля мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Між тым сам Парсюкевіч заяўляе, што насамрэч збілі яго, а справу ў міліцыі сфальсіфікавалі, каб пазбегнуць адказнасці.

Сведки з боку абароны Павал Вінаградаў, Аляксандр Важакоў і актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Таўстыка пацвердзілі словы Парсюкевіча, што менавіта міліцыянт Дулуб напаў на падсуднага. Паводле Радыё Свабода (ГІПЕР), па словах Таўстыкі, Дулуб уварваўся ў камеру і ў зняважлівай форме загадаў падняцца, пасля чаго ўдарыў Парсюкевіча па нагах і вывеў яго. Праз 10 хвілінаў усе пачулі крыкі “Помогите, убивают!”.

Між тым сам пацярпелы сцвярджае, што менавіта Парсюкевіч збіў яго. Ён запатрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі два мільёны рублёй. Па яго словах, у выніку шматлікіх драпін на твары ён вымушаны быў адмовіцца нават ад візіту да дзяўчыны, а таксама няёмка сябе адчуваў з сінякамі ў грамадскім транспарце.

Вынікам бурнай рэакцыі прысутных на хадайніцтва міліцыянта аб грашовай кампенсацыі стала выдаленне ўсіх з залі суда. Аднак пасля звароту да старшыні суда Анатоля Савіча людзям зноў дазволілі вярнуцца на працэс.

Пракурор Сяргей Кунаш запатрабаваў для Сяргея Парсюкевіча тры гады калоніі агульнага рэжыму. Змякчаючымі абставінамі ён назваў непаўнагадовага сына і стан здароўя абвінавачанага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)