Пабудовы «Бульбаш-хола», якія пойдуць пад знос

Асноўны будынак і альтанкі для адпачынку пакуль застануцца на месцы.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька ў аўторак пасля малебну ў Курапатах здолела сфатаграфаваць пабудовы так званага "Бульбаш-хола", якія мусяць быць зруйнаваныя.

"Дамы для адпачынку", якія мусяць быць зруйнаваныя

Выглядае, што іх нескладана проста разабраць

Менавіта гэтыя 4 "дамы для адпачынку" прызнаныя незаконнымі, бо парушаюць ахоўную зону Курапатаў. У хуткім часе іх знясуць – як бачна, разабраць іх на бярвенні зусім нескладана.

Асноўны будынак забаўляльнага цэнтра і альтанкі (на здымках) месцяцца ўжо ў зоне рэгулюемай забудовы, таму пакуль што застануцца на месцы.

Асноўны будынак гэтак званага "Бульбаш-хола"

Гэтыя альтанкі для адпачынку пакуль застануцца на месцы

За плотам будоўлі пачынаецца ўрочышча Курапаты

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)