Нясвіжскія чыноўнікі больш не хочуць аўто за $ 68 тысяч — аўкцыён адменены

Калі пра закупы становіцца вядома грамадскасці, жаданне набываць аўто ў чыноўнікаў знікае.

Абвестка пра набыццё дарагога аўто, размешчаная Нясвіжскім райвыканкамам на сайце дзяржаўных закупак, больш не актуальная.

Тэндар на закуп Toyota Highlander за 580 мільёнаў рублёў (прыкладна $68 тысяч) так і не адбыўся, бо быў адменены.

Аналагічныя скандалы з закупам дарагіх аўто былі ў іншых раёнах Беларусі. Калі пра закупы становіцца вядома грамадскасці, жаданне набываць аўто ў чыноўнікаў знікае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)