Общество
Сяргей Балай

«Няма ніякай упэўненасці, што Змітра вызваляць у тэрмін»

Жонка палітвязня, лідара зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч лічыць месяцы да вызвалення мужа і мяркуе, што адсутнасць навінаў па справе мужа, гэта добра.

– 28 сакавіка споўнілася роўна пяць месяцаў да тэрміна вызвалення Змітра, – адзначае Наста Дашкевіч. – Але ў тым, што гэта адбудзецца, менавіта праз 5 месяцаў, няма ніякай упэўненасці. Ён мне нагадаў неяк у лісце, што 28 ліпеня, у мінулым годзе мы лічылі дні да яго вызвалення, бо да гэтага моманту заставалася 3 месяцы.

– У гарадзенскую турму №1 разам з адвакатам я прыязджаю штотыдня, але дагэтуль адзіны спосаб падтрымліваць сувязь – гэта лісты. Ад сакавіка яны прыходзяць больш менш рэгулярна. Звычайна тры разы на тыдзень. Зміцер як заўседы піша, што ўсё ў парадку, дзеліцца нейкімі думкамі.

– Я не баюся сурочыць, лішні раз узгадваючы пра Змітра, – адзначае Наста Дашкевіч. – Проста з уласнага досведу ведаю – адсутнасць навін пра яго – гэта якраз добра.

Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч адбывае дадатковы год да прысуду, зьвязанага, паводле праваабаронцаў, з падзеямі 19 сьнежня 2010 года. Тэрмін дадатковага зняволення сканчваецца праз 5 месяцаў, напрыканцы верасня 2013 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)