Коктейль

Някляеў: «Падчас выступаў «Песняроў» канцэртныя залы проста штурмаваліся»

12 студзеня адзначаецца 80-годздзе народнага артыста СССР Уладзімiра Мулявіна, заснавальніка і мастацкага кіраўніка легендарнага ансамбля «Песняры».

– 80 гадоў Уладзіміру Мулявіну. Фенаменальнаму чалавеку, які нарадзіўся на Урале – і стаў гэткім жа вобразам беларуса, як купалаўскі Гусляр, ці коласаўскі Сымон, – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – Сённяшняй моладзі цяжка ўявіць папулярнасць створаных Мулявіным «Песняроў». Падчас іх выступаў канцэртныя залы проста штурмаваліся, фанаты ездзілі за імі па ўсёй краіне.

У тагачасным СССР іх слухалі нароўні з «Пінк Флойд» і «Дзіп Пепл», «Чыкага» і «Лед Зэпелін», або «Emerson, Lake & Palmer».

Апошняя праграма, якую пісаў для «Песняроў» Уладзімір Мулявін, называлася «Вольнасць». Ён прапанаваў мне напісаць для яе вершы, але, на жаль, працу мы не паспелі скончыць.

«Честь имею» – апошняя песня з той праграмы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)