Някляеў: «Более і более трывогі за лёс незалежнасці»

Пісьменнік і экс-кандыдат – пра трывогі за беларускі лёс.

– Напярэдадні прадухілення «замаху» на ягонае жыццё (відавочнай правакацыі спецслужбаў) Лукашэнка заявіў, што рыхтуе самы важны за ўвесь час ягонага знаходжання ва ўладзе дакумент. Хутчэй за ўсё, сказаў ён, гэта будзе дэкрэт, – пiша Уладзімір Някляеў. – Паколькі ў цяперашняй сітуацыі размова можа ісці толькі пра закручванне гаек, ніякіх іншых варыянтаў выхаду з палітычнага крызісу ўлады не бачаць, гэта можа быць дэкрэт пра забарону ўсялякай грамадска-палітычнай дзейнасці, якая і так фактычна пад забаронай.

Але, калі меркаваць па актывізацыі сілавікаў, па інтэнсіўнасці руху ў штабе Ўзброенных сіл, ці не можа быць дэкрэту пра ўвядзенне ваеннага стану? Пры знешніх, якія збіраюцца «адцяпаць» Гродзенскую вобласць, і ўнутраных, якія кіруюцца Захадам і збіраюцца забіць не толькі Лукашэнку, але і ягоных дзяцей, ворагах?..

А тут яшчэ заявы пра амаль гатовыя да падпісання дакументы па цеснай (у якой нам не павярнуцца будзе) інтэграцыі…

А тут яшчэ сцягванне на мяжу з Украінай войскаў Расійскай Федэрацыі, з якой РБ у саюзнай дамове. І калі што…

Здавалася б, за чвэрць стагоддзя існавання Рэспублікі Беларусь мы павінны былі б забяспечыць яе будучыню як незалежнай краіны. Але не. Не менее, а более і более трывогі не толькі за лёс незалежнасці, а ўвогуле за наш беларускі лёс.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(27)