Лица
Аліна Таранік

«Ня быць скотам» прагучала на канцэрце ў Мінску (фота)

9 мая Vinsent выступіў у адным са сталічных клубаў, дзе прэзентаваў кліп на кампазіцыю-саўндтрэк да фільму «Вышэй за неба» Андрэя Курэйчыка. Напрыканцы выступу быў выкананы кавер на «Ня быць скотам» Ляпіса Трубяцкога.

Выступ цягнуўся каля двух гадзін. Паміж песнямі публіка скандавала «Жыве Беларусь!».

У другой частцы выступу быў прэзентаваны кліп «Ні кроку назад» на саўндтрэк да фільму «Вышэй за неба» Андрэя Курэйчыка, у якім здымаўся сам Vinsent.

Курэйчык і частка каманды «Вышэй да неба» з'явіліся на сцэне ў цішотках «Без буслоў»

Спявае Саша Захарык – беларуская вакалістка з цудоўным голасам

Vinsent выканаў дадатковую песню пасля таго, як дзясяткі фанатаў зладзілі флэш-моб з афішамі канцэрта