Общество

Вікторыя Чаплева, Новы час

«Ну і няхай пасадзяць, буду сядзець разам з сынам!»

«Я ўсё ж веру, што гэта скончыцца, бо цяпер без веры нельга». Так скрозь слёзы пра надзею на вызваленне сына кажа Любоў Уладзіміраўна, матуля палітвязня Сяргея Коршуна, які сядзіць у СІЗА на Валадарскага.

Матулі не хапае яго смеху, пляменніцы Надзі — яго гульняў і жартаў. Сястры Вользе часам проста хочацца абняць і паразмаўляць з братам: так заўсёды было, калі сям’ёй бавілі час на лецішчы. Мужу Вольгі Аляксею не хапае добрага і надзейнага сябра. Ганна, малодшая дачка Вольгі, Сяргея, напэўна, не памятае. Ды і сам Сяргей сумуе, што не бачыць, як яна расце, таму просіць запісваць відэа, каб можна было пасля іх праглядаць.

Сяргей, блогер тэлеграм-канала «Армія з народам», быў затрыманы яшчэ ў ліпені. Тады яму прад’явілі артыкул па арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Ён стаў фігурантам так названай «справы Ціханоўскага». Калі пра абвінавачанне даведаліся сваякі, то ўзгадалі, што 29 траўня, калі ў Гродне затрымалі Ціханоўскага, Сяргей разам з сям’ёй быў на лецішчы.

Пачытаўшы навіны, ён сказаў тады, што і яго затрымалі б, калі б ён быў там. Відаць, з той прычыны, што доказы пад гэты артыкул сабраць не атрымалася, у лютым абвінавачанне перакваліфікавалі ў 293-ы артыкул Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»). Згодна з ім, Сяргею пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Жорсткасць прадстаўленага абвінавачання сваякі тлумачаць у тым ліку і тым, што некалі Сяргей быў у сістэме: дзесяць гадоў ён працаваў міліцыянерам у патрульна-паставой службе. Сышоў адтуль Сяргей у званні капітана.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(10)