Лица

N.R.M. адзначыць 15-годдзе акустыкай

17 снежня ў КЗ "Мінск" N.R.M. зайграе вялікі калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Мінску за апошнія 12 месяцаў. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з хітоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень і сюрпрызаў.

N.R.M.

Апошні год музыкі гурта былі ў стане творчых вакацый. Яны займаліся персанальнымі справамі і збіраліся толькі некалькі разоў, каб адыграць на фэстах за межамі Беларусі. Гэты канцэрт – выдатная нагода, каб пасля перапынку пабачыць Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Юрася Ляўкова і Алезіса Дземідовіча разам. Тым больш, што якраз на гэтыя дні прыпадае 15-годдзе гурта. Святкаваць яго музыкі вырашылі неафіцыйна і ў акустыцы.

"Мне асабіста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымі адносінамі з гледачамі, хатняй атмасферай і магчымасцю суцэльнай імправізацыі, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Мы граем песні і нешта распавядаем, адказваем на пытанні і жартуем. Часам выконваем нават нейкія абсурдныя творы, якія за межамі акустыкі наогул не існуюць".

17 снежня ў КЗ "Мінск" гурт N.R.M. з праграмай "Вялікі акустычны калядны канцэрт". Пачатак – 19.00. Квіткі ад 20 да 45 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by. Уладальнікі першых 100 квіткоў, замоўленых праз сайт, атрымліваюць у падарунак рарытэтны CD.

N.R.M.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)