Новым старшынём незалежнага Саюза палякаў стаў Мечыслаў Яцкевіч

У працы VIII з’езду неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі прымае ўдзел 218 дэлегатаў, або 94% ад агульнай лічбы вылучаных дэлегатаў. У выніку галасавання абраны новы старшыня арганізацыі. Ім стаў Мечыслаў Яцкевіч, за якога прагаласавала 112 дэлегатаў.

Другі кандыдат Анжаліка Арэхва атрымала 105 галасоў у сваю падтрымку. З розніцай у 7 галасоў Мечыслаў Яцкевіч стаў старшынём арганізацыі. Гэта досыць нечаканы вынік, бо Анжаліка Арэхва, якая на працягу трох гадоў выконвала абавязкі старшыні арганізацыі, фактычна павінна была афіцыйна заняць пасаду. Мечыслаў Яцкевіч раней быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі.

На пачатку галасавання было вылучана семь кандыдатаў, сярод іх такія вядомыя дзеячы, як Анжаліка Борыс, Тадэвуш Гавін і іншыя, якія знялі свае кандыдатуры, і на фініш галасавання выйшлі два кандыдаты.

З’езд таксама абярэ Галоўную раду арганізацыі, якая ўжо на сваім паседжанні выбярэ старшыню Галоўнай рады, а таксама намеснікаў старшыні арганізацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)