«Ніякага чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі!»
З гэткімі словамі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі па хакеі з шайбай (IIHF). Падставай для заявы сталі апошнія зьмены ў беларускім заканадаўстве, «мэта якіх — падаўленьне грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі».
Беларусь, такім чынам, разьвіталася зь міжнароднай супольнасьцю. Дыктатар Лукашэнка даў зразумець, наколькі ён у часы сур’ёзнага эканамічнага крызісу баіцца магчымых пратэстаў насельніцтва.
Краіна, якая адкрыта топча нагамі дэмакратыю і правы чалавека, ня можа быць гаспадыняй чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Мы заклікаем Міжнародную фэдэрацыю хакею, каб гэтае ўсясьветнае першынства не праходзіла ў Беларусі».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное