Нівес Цэлсіус

Жонка абаронцы зборнай Харватыі Дзіна Дрпіча мадэль і спявачка Нівес Цэльсіус атрымала неафіцыйнае званне “Міс бундэслігі”. На гэтай пасадзе яна змяніла іншую прыгажуню — супругу іграка “Рыала” Рафаэля ван дэр Ваарта Сільвію.

І гэта невыпадкова: 27-гадовая мадэль Playboy пастаянна падмацоўвае сваю эратычную славу. Нядаўна ў продажы з’явілася аўтабіяграфічная кніга Нівес Цэльсіус “Голая праўда”, дзе яна, у прыватнасці расказала, як займалася любоўю са сваім мужам на полі вядучага футбольнага стадыёна Загрэба. Памятаючы гэты эпізод, Нямецкая футбольная ліга (DFL) на днях забараніла Дзіна Дрпічу выступаць пад нумарам “69”.