Общество
Сяргей Стахоўскі

«Нішу, якую ён займаў і ў публіцыстыцы і грамадзкім жыцці ня зойме ніхто»

14 кастрычніка на 66-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст і педагог Анатоль Казловіч. «Стаўшы журналістам, ен пачаў пісаць бліскучую публіцыстыку», – кажа паэт Сяргей Законнікаў.

– Мы нарадзіліся з Толем ў адзін дзень – 16 верасня 1946 года, вельмі сябравалі падчас вучобы ва ўніверсітэце, - распавеў «Салідарнасці» вядомы беларускі літаратар, паэт Сяргей Законнікаў. – Нажаль, даўно не размаўлялі. У нас трошкі адрозніваліся палітычныя погляды, стаўленне да нацыянальнай ідэі, да роднай мовы…

Законнікаў шкадуе, што Анатоль Казловіч пакінуў паэзію.

– Патэнцыйна ен быў вельмі таленавіты паэт, але ж зараз цяжка казаць, чаму ен пакінуў пісаць вершы. Мы нічога можам выкапаць з душы чалавека, – шкадуе суразмоўца. – Стаўшы журналістам, ен пачаў пісаць бліскучую публіцыстыку. Па некаторых пазіцыях з ім можна не згаджацца, але не прызнаваць талент немагчыма.

Сяргей Законнікаў ўзгадвае, што нават рознасць ў палітычных поглядах і грамадзянскай пазіцыі не заміналі ім сябраваць.

– Гэта быў таленавіты неардынарны чалавек, яго ўнесак у паэзію і публіцыстыку – безумоўна, унікальны, і мне шкада, таму што нішу, якую ён займаў і ў публітыстыцы і грамадзкім жыцці ня зойме ніхто, – рэзюмаваў паэт.

Анатоль Казловіч нарадзіўся ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Любімаму Палессю, яго лёсу і людзям ён прысвяціў шматлікія свае нарысы і кнігі.

Пачаўшы ў юнацтве з вершаў, Анатоль Казловіч затым стаў вядомы як майстар мастацка-дакументальнай прозы. Працаваў у «Сельской газете», кіраваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Амаль чвэрць стагоддзя быў уласным карэспандэнтам маскоўскай «Литературной газеты» па Беларусі, арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету «Новая зямля», праваабарончае выданне «Круг», працаваў першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Народная воля».

Аўтар паўтара дзясятка кніг, сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЕН-цэнтра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)