Общество
Анастасія Зелянкова

Ніл Гілевіч — у бальніцы

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч знаходзіцца ў бальніцы. Урачы падазраюць у яго інсульт.

Як расказаў “Салідарнасці” паэт Генадзь Бураўкін, у бальніцу Ніл Гілевіч трапіў яшчэ ў мінулы чацвер.

— Ён дрэнна сябе адчуваў і таму быў тэрмінова шпіталізаваны, — адзначае Генадзь Бураўкін. — Пазней з рэанімацыі лечкамісіі Гілевіча перавялі ў пятую клінічную бальніцу. Кажуць, што ў яго падазрэнне на мікра-інсульт.

Родныя сцвярджаюць, што падстаў для асаблівых хваляванняў няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)