Нікі Сандэрсан

Мадэль і актрыса Нікі Сандэрсан праславілася, дзякуючы папулярнаму ў Англіі серыялу “Каралеўская вуліца”. З таго часу яна не знікае з тэлеэкранаў і вокладак папулярных часопісаў. Актрысу запрашаюць весці перадачы, удзельнічаць у шоу, здымацца ў рэкламных роліках. Званне ж адной са ста самых сэксуальных жанчын краіны Нікі падмацоўвае шматлікімі фотасесіямі ў мужчынскіх часопісах.