Нікі Белучы

Адна з самых вядомых ды-джэяй Еўропы Нікі Белучы набыла папулярнасць дзякуючы своеасабліваму вядзенню дыскатэк — дагэтуль мала каму прыходзіла ў галаву рабіць гэта топлес. Да таго ж на сваіх вечарынах прыгажуня з Будапешту радуе і прафесійным стрыптызам з неверагоднымі трукамі (у юнацтве Нікі займалася гімнастыкай).

У свае 25 год DJ Niki паспела пабываць таксама актрысай “кіно для дарослых”, зняўшыся ўсяго за паўгода ў 29 фільмах. У 2005-м яна была нават уганаравана двума "парнаграфічнымі Оскарамі" — амерыканскімі прэміямі AVN — як лепшая замежная акторка гэтага жанру. Зараз прыгажуня падарожнічае па свеце са сваімі шоў-праграмамі і нязменна трапляе ў скандальныя гісторыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)