Политика

Сяргей Нікалюк, Новы час

Нікалюк: «Акрамя грамадства іншай крыніцы ўлады і носьбіта суверэнітэту няма»

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі склалася сітуацыя, калі рэпрэсіі не справакавалі ў грамадстве ступар, а выклікалі хвалю мабілізацыі ў адказ.

Не кожны дзень простаму чалавеку выпадае магчымасць упісаць яркую старонку ў гісторыю новай Беларусі. Дачцэ адной маёй старой знаёмай такая магчымасць выпала.

Аднак яна ёю не скарысталася. А патрабавалася тады ад яе зусім дробязь: у працоўны час і бясплатна наведаць канцэрт заслужанага артыста Расіі і ўладальніка Ордэна Францыска Скарыны Мікалая Баскава.

Чаму ж дачка маёй знаёмай адмовілася прамяняць звычайны працоўны дзень у дзіцячым садку на мерапрыемства, якое змяшчае два ў адным (ці то форум у шоу, ці то шоу ў форуме)? Прычыну яе адмовы варта шукаць у непаўнаце інфармацыі, якую прадставіла загадчыца дзіцячага садка.

Заслужаны педагог з саракагадовым стажам пра канцэрт Мікалая Баскава праінфармаваў, а пра форум, на якім чакалася выступленне адзінага палітыка (АП), праінфармаваць не адважыўся. А хто ж у 25-гадовым узросце ды ў здаровым розуме праз увесь горад паедзе слухаць натуральнага бландзіна?!

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)