Общество
Сяргей Шапран, «Новы час»

Непапраўны шасцідзясятнік Васіль Сёмуха

Васілю Сёмуху — 80. Калі б Васіль Сяргеевіч перастварыў па-беларуску толькі Біблію ці толькі «Фаўста», то ўжо адным гэтым назаўсёды ўпісаў бы сваё імя ў гісторыю айчыннай культуры.

Васіль Сёмуха з Алесем Камоцкім і Рыгорам Барадуліным

Яго лёс складваўся драматычна ад самага пачатку — яго бацькоў у 1942-м расстралялі фашысты. Здавалася б, сын лесніка павінен быў узненавідзець усё нямецкае, але Васіль Сёмуха, паступіўшы на рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, наадварот захапіўся нямецкай мовай і ўжо ў 23 гады пачаў перакладаць «Фаўста» І.-В. Гётэ.

«Мама ведала нямецкую мову, таму і я павінен быў яе вывучыць, — скажа ён падчас адной нашых з ім гутарак. — Ужо пасля прыйшло асэнсаванне таго, што калі вывучу мову, дык знайду ў немцаў адказы на свае дзіцячыя пытанні: чаму і за што забілі маіх родных?.. З цягам часу нямецкая мова захапіла мяне, і я зразумеў, што нельга жыць нянавісцю да гэтай вялікай нацыі, якая ў той час знаходзілася пад дыктатурай».

Як савецкія ўлады выключалі Васіля Сёмуху з Саюзу пісьменнікаў за «палітычны шантаж пасольства ФРГ», і хто адзіны прагаласаваў супраць, чытайце ў поўнай версіі артыкула, прысвечанага знакамітаму беларускаму перакладчыку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)