Недзяржаўная газета "Витебский курьер М" прыпыніла выхад

Грамадска-палітычная газета “Витебский курьер М” упершыню за 17 гадоў дзейнасці прыпыніла выхад.

Услед за “Віцебскай абласной друкарняй”, якая без тлумачэння прычын не прыняла ў друк чарговы нумар “Витебского курьера”, іншыя друкарні ў рэгіёне таксама адмовіліся друкаваць недзяржаўную газету, — паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Нумар за аўторак так і не выйшаў у свет. 27 сакавіка адмовілася супрацоўнічаць з “ВК” Полацкая друкарня, хаця напярэдадні дала на тое згоду, а 28 сакавіка таксама адмовіліся друкаваць ужо падрыхтаваны да працы нумар Аршанская друкарня.

Калектыў рэдакцыі вымушаны сысці ў адпачынак за свой кошт, пакуль кіраўніцтва ЗАТ “Выдавецкі дом” Витебский курьер” спрабуе заключыць дамову з друкарняй у Смаленску і вырашае пытанні афармлення дакументаў траспарціроўкі накладаў праз мяжу для мытні.

Нагадаем, 22 сакавіка дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебская абласная друкарня” Я. Ларычаў адмовіўся заключыць дамову з рэдакцыяй “Витебского курьера”. Рэдакцыя газеты была вымушана перавярстаць газету — змяніць фармат з А-2 на А-4 — і друкаваць наклад на офісным прынтары.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)