Общество
Кірыл Іваноў

Неба для Міколы Статкевіча

Праваабаронцы прапанавалі зладзіць акцыю салідарнасці з палітвязнем.

«12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой Дзень Народзінаў. Чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры. Ён не бачыць ні неба, ні хмараў, ні сонейка, ні дрэваў, не чуе спеваў птушак...», — нагадвае праваабарончы сайт spring96.org.

У сувязі з гэтым, шэраг недзяржаўных арганізацый разам з роднымі палітвязняў ладзяць акцыю салідарнасці з Мікалаем Статкевічам —#Sky4Statkievich.

Ініцыятары акцыі тлумачаць, што рабіць ахвочым падтрымаць Міколу Стакевіча:

«Зрабіце здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікуйце яго ў сацыяльных сетках — Facebook, Twitter, Instagram, паставіўшы спецыяльны хэштэг #Sky4Statkievich і спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызвалення Мікалая Статкевіча: www.change.org/FreeStatkevich  

Падпішыце петыцыю. Апублікуйце інфармацыю пра гэтую акцыю на сваей старонцы ў сацыяльных сетках

Нагадаем, што ў часе інтэрв’ю групы незалежных журналістаў з Аляксандрам Лукашэнка ўздымалася пытанне магчымага вызвалення палітвязня.

У прыватнасці, кіраўнік краіны заявіў, што вызваліць Статкевіча можа толькі ён:

— Я не буду хітраваць, гэтае пытанне ў парадку дня. Вырашыць гэта магу толькі я. Але я не вызначаўся, калі гэта будзе. Я гэтае пытанне ў такім ключы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У бліжэйшы час вы будзеце пра гэта ведаць. Калі іншы варыянт, то часу шмат.

На гэтую ж тэму: Билборды с политзаключенными появились на польско-белорусской границе

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)