«Не паспелі мы зайсці ў кватэру, як на ўсіх тэлефонах спрацавала экстранае апавяшчэнне тэрмінова схавацца ў бамбасховішчах»
Чытач «Салідарнасці» Алег Барадзін распавёў, як дзейнічалі ізраільскія ўлады падчас іранскай атакі.
— Я некалькі хвілін таму як вярнуўся з працы, і мая сям'я мяне сустракала каля дома. Не паспелі мы зайсці ў кватэру, як на ўсіх тэлефонах спрацавала экстранае апавяшчэнне ад камандавання тылу тэрмінова схавацца ў ахоўных зонах — бамбасховішчах з інструкцыяй па выратаванні жыццяў і паводзінах у дадзенай сітуацыі.
Прагучала 11-я сірэна. Пакуль сядзім у мамадзе (бамбасховішчы). У нас ён знаходзіцца ў кватэры ў выглядзе асобнага пакоя, які мы выкарыстоўваем пад гардэроб. Тоўстыя бетонныя сцены, жалезныя ўзмоцненыя дзверы і акно, абароненае сталёвым бронелістом таўшчынёй 15 мм.
Мы ў Ашдодзе. У нас пакуль ціха, начное неба чыстае. Толькі ўдалечыні чуваць выбухі ад перахопаў іранскіх ракет.
Камандаванне тылу заклікае дзейнічаць адказна і захоўваць спакой, абавязкова прытрымліваючыся інструкцый.
Паўгадзіны сям’я Алега Барадзіна правяла ў бамбасховішчы.
— У 19.29 была першая атака, у 19.50 апошняя. 10 хвілін пачакалі яшчэ і выйшлі, — кажа суразмоўца «Салідарнасці». — Пасля ізноў хаваліся, бо адбылася другая хваля атак, якая хутка скончылася.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное