Комментарии
Алесь Кіркевіч, Новы час, калаж Naviny.by

Не кожная п’яная бойка — «спецаперацыя Шуневіча»

Ці была сама бойка? Так, была. Ці пацярпеў Чалы? Так, моцна пацярпеў. Ці гэта правільна, што ў цэнтры Мінску б’юць людзей? Не, няправільна. Ці стаяць за гэтым спецслужбы? Як аказалася — не.

Пацярпелыя Чалы і Сакалоўскі

Асобы, з якімі адбыўся канфлікт, узятыя пад варту, таму версія з «бытавухай» падаецца куды больш імавернай…

Адкуль з’явілася версія пра «след Шуневіча» у гэтай гісторыі? Маўляў, Чалы прыкладна тыдзень таму пісаў ў сацсетках «Шуневіча ў адстаўку», а гэтага дастаткова. Міністр альбо яго падначаленыя «прынялі меры»… Але давайце паставім сябе на месца Шуневіча: ён спускае загад ніжэйшаму звяну, урэшце яно даходзіць да апероў, тыя шукаюць спецоў і даюць здымак Чалага: фас і профіль.

І тут цікава: чаму збіваць у цэнтры горада, дзе ўсталяваная процьма камераў, а не ў спальным раёне, не ў двары дома, не ў пад’езўдзе? Згадзіцеся, каб нападнікам пасля сыйсці незаўважанымі для камераў з месца злачынства, ім трэба ці па дахах збягаць, ці праз каналізацыю, ці змяняць знешнасць, ці чакаць верталёт, ці камеры адключаць… Фантастыка.

Чаму збіваць журналіста трэба было пры сведках? Яшчэ адзін слабы момант. У выпадку з нападам у двары дому ці ў любым іншым месцы — гэты пракол быў бы сняты, а так… не сур’ёзна. Кажуць, «білі менавіта Чалага, іншых не чапалі» — дык адзін з яго сяброў збег, іншы ляжаў. Скажам, каб найбольш пацярпеў вядомы фатограф, які быў з Чалым, можна было б казаць, што гэта адцягнутая ў часе помста за фотавыставу, прысвечаную АТА, ці за нешта іншае.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)