Навумчык: «Як бы «па-братэрску» ні ставіліся беларусы да Расеі, але яны ніколі не ўхвалялі і не ўхваляць агрэсію»
Пісьменнік — пра галоўную ментальную розьніцу паміж беларусамі і расейцамі.

— Большасьць расейцаў (68%) падтрымліваюць вайну з Украінай, за спыненьне баявых дзеяньняў — 22%. Гэта вынікі закрытага апытаньня, —піша Сергей Навумчык.
Як бы «па-братэрску» ні ставіліся беларусы да Расеі (а такія настроі яшчэ застаюцца хай і ня ў большасьці, дык у значнай часткі), — але беларусы ніколі не ўхвалялі і не ўхваляць агрэсію. Для іх непрымальныя настроі імперскія («вернём исконные земли!») і мілітарысцкія («можем повторить!»).
Тут — галоўная ментальная розьніца паміж беларусамі і расейцамі. Яна выпрацоўвалася пакаленьнямі, тут сышліся шмат фактараў (геаграфічныя, культурныя, гістарычнвя), але гэта тое, што закладзена, як кажуць, на генетычным узроўні і што немагчыма зьмяніць ня тое што за год — за стагодзьдзе.
І гэта даводзіцца ўлічваць крамлёўска-лубянскаму «стратэгу» і ягонаму менскаму васалу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное