Навумчык: «Вашынгтону ізноў будзе не да Беларусі»

Пісьменнік — пра галоўны для беларусаў вынік зьмены ўлады у Кабуле.

— Галоўным для нас вынікам зьмены ўлады ў Кабуле будзе істотнае зьмяншэньне інтарэсу Захаду да Беларусі, — лічыць Сяргей Навумчык. — Лукашэнку зноў шанцуе — як 11 верасьня 2001, калі тэракты ў ЗША спынілі абурэньне фальсыфікацыямі на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі днём раней.

Вашынгтону ізноў будзе не да Беларусі — краіны, якая ў пачатку 90-х вырашыла аддаць ядзерную зброю ў спадзяваньні на дапамогу вялікіх краінаў. Але альтруізм рэдка калі цэніцца ў палітыцы. Зрэшты, як увогуле ў жыцьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.8(34)