Навумчык: «Прыходзіць разуменьне, што хуткага выніку ня будзе»

Меркаванне экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Сяргея Навумчыка.

– Такім чынам, у жніўні 2020-га народ абраў шлях мірнага супраціву. Гэта – права народа, – піша Сяргей Навумчык. – Цяпер прыходзіць усьведамленьне, што спасылкі на хуткі посьпех мірных пратэстаў у Чэхаславаччыне 1989 ці ў Армэніі нядаўна – не ўлічвалі істотных фактараў: у адным выпадку гуманнасьці (адноснай) рэжыму, у другім – нацыянальнай мэнтальнасьці.

У 1989 кіраўніцтва ЧССР не пажадала праліваць кроў, не пажадаў падтрымліваць камуністычны рэжым танкамі і «калашніавымі» і Гарбачоў.

У Армэніі «акрэсьціна» проста не магло быць: лёс тых, хто б зьбіваў і катаваў, быў бы вызначаны вельмі хутка і не заўсёды – судом.

У Беларусі рэжым атрымаў падтрымку ад Масквы (Пуцін гатовы быў увесьці і войскі, гэта не Гарбачоў), ну а сілавікі – атрымалі кветкі – ад беларусаў.

Прыходзіць разуменьне, што хуткага выніку – ня будзе. Верагодна, мірны пратэст зойме гады – гады проціставяньня ўзброенай сіле, рэпрэсіям, татальнаму беззаконьню, у сытуацыі, калі цывілізаваны сьвет мае вельмі абмежаваныя магчымасьці паўплываць на рэжым.

Магчыма, гэта галоўны ўрок, які можна зрабіць на сёньня. Як некалі казаў Быкаў – кожны свой шлях да свабоды праходзіць самастойна. Ён меў на ўвазе асобу, але, пэўна, гэта можна прыкласьці і да асобнай нацыі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.9 (оценок:44)