Навумчык: «Прыезд «вагнэраўцаў» — гэта моцная ін’екцыя «русского мира» у цела Беларусі»

Журналіст — пра наступствы падзеяў апошняга тыдня ў краіне.

Сяргей Навумчык

— Тое, што адначасна ліквідуецца партыя Пазьняка (які адыграў ключавую ролю ў дасягненьні Беларусьсю Незалежнасьці) і рэгіструецца кампанія кіраўніка «Вагнэра» Прыгожына — як нішто іншае сімвалізуе цяперашні стан краіны, — піша Сяргей Навумчык.

Прыезд «вагнэраўцаў» — гэта моцная ін’екцыя «русского мира» у цела Беларусі. Якія б прарасейскія, прапуцінскія настроі ні панавалі ў т.зв. беларускім войску, асабліва ў афіцэрскай і генэральскай яго частцы, якімі б антыўкраінскімі яны ні былі — з большага, беларускія вайскоўцы не жадалі ваяваць.

Наяўнасьць «дзікіх гусей» (як прынята называць наймітаў) усё памяняе. «Вагнэр» гальванізуе армію РБ, актывізуе тых людзей з пагонамі, якім ня церпіцца забіваць. Як магніт выцягвае з апілак жалезную стружку, гэтак «вагнэраўцы» зматывуюць і арганізуюць іх на «подзьвігі».

Пакуль цяжка прагназаваць, ці рушыць гэтая арда ва Ўкраіну альбо ў Польшчу ці ў Літву. Жыцьцё вучыць, што ў ім няма нічога немагчымага. Што несумненна — вызваленьне Беларусі ад дыктатуры цяпер будзе каштаваць на шмат чалавечых жыцьцяў даражэй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(50)