Навумчык: «Перад Лукашэнкам узьнікаюць рэальныя перспектывы ізноў выскачыць сухім з вады»

Палітычны аглядальнік — пра новыя рэаліі вайны.

— Калі ацэньваць тактыку Крамля, ён пераходзіць да таго, што на мове вайны завецца «пазыцыйнае супрацьстаяньне», — піша Сяргей Навумчык. — Гэта калі вы не наступаеце, а замацоўваецеся на занятых пазыцыях, прычым калі пазыцыі гэтыя — гарады і вёскі зь мірным насельніцтвам, дык праціўніку, каб выбіць вас адтуль, давядзецца страляць па мірных людзях. Што — калі ўжо перайсьці да Узброеных сілаў Украіны — у разы нівэлюе эфкетыўнасьць зброі, у прыватнасьці гаўбіц, якая пачала прыходзіць у якасьці заходняй дапамогі.

Словам, «ни мира, ни войны» (на самой справе вайна, канешне, будзе – на акупаваных тэрыторыях зьнішчэньне ўкраінскага насельніцтва ня спыніцца). 

Гэта тактыка, а стратэгічная мэта – прымусіць Захад уцягнуць Кіеў у перамовы. Якія могуць цягнуцца гадамі.

На гэтым фоне перад Лукашэнкам узьнікаюць новыя і, трэба аб’ектыўна прызнаць, рэальныя перспектывы ізноў выскачыць сухім з вады.

Ну, калі і не зусім сухім, дык цэлым.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(23)