Навумчык: «Павергла камуністаў у шок»
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета дэманструе пакет эканамічных законапраектаў, падрыхтаваных у дзевяностых.
– Закон аб уласнасьці, Закон аб банках і банкаўскай дзейнасьці, Зямельны Кодэкс (з правам прыватнай уласнасьці на зямлю), Закон аб мясцовым самакіраваньні і і яшчэ дзясятак законапраектаў, якія тычацца дзяржаўнага будаўніцтва, войска і г.д., – пералiчвае Сяргей Навумчык. – Гэта – сьпіс законапраектаў, якія дэпутаты Апазыцыі БНФ прадставілі на другую сэсію ВС-12 увосень 1990, якія я ўласнаручна пералічыў і прадставіў ад імя дэпутатаў у сакратарыят ВС (справа тэхнічная, яе мог зрабіць і іншы дэпутат).
Усё гэта было распрацавана дэпутатамі БНФ і нашымі экспэртамі за некалькі месяцаў і павергла камуністаў у шок: пасьля першай сэсіі яны ўжо не лічылі, што «БНФ – гэта толькі пра мову», але такога пакету эканамічных законапраектаў не чакалі.
І гэта – толькі дзясятая частка заканадаўчых прапаноў, падрыхтаваных у 1990-95 гг.
А некаторыя і сёньня настойваюць, што БНФ дзевяностых – гэта «толькі пра мову».
Читайте еще
Избранное