Политика

Навумчык: «Лідэры краінаў NATO робяць фатальную памылку»

Палiтычны аглядальнiк – пра тое, чаму нельга весьцiся на пагрозы Пуціна?

– Лідэры краінаў NATO робяць фатальную памылку, што, спужаўшыся пагрозаў Пуціна, не зачыняюць неба над Украінай, – пiша Сяргей Навумчык. – Гэта якраз дазволіла б украінцам канчаткова пераламіць сытуацыю на сваю карысьць, нанесьці расейскім войскам максымальныя страты.

Што да пагрозы Пуціна насесьці ядзерныя ўдары па краінах NATO (чытаць ягоную заяву трэба менавіта гэтак) – дык удары па NATO першым Пуцін, найхутчэй, не нанясе. А вось у сытуацыі адступленьня NATO Пуцін нанясе ядзерны ўдар па Ўкраіне тактычнай боегалоўкай, і гэта пацягне ланцуговую рэакцыю аж да паўнамаштабнай ядзернай вайны з выкарыстаньнем ужо стратэгічнай зброі.

Як было ў Чэрчыля? «Вы хацелі атрымаць ганьбу, каб пазьбегчы вайны – а атрымалі і ганьбу, і вайну». З той толькі розьніцай, што ў ядзернай вайне мала хто выжыве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(57)