Навумчык: Куды зьнікаюць грошы за экспрэс-тэсты

Нядаўна Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім чыноўнікам кантраляваць, куды і на што ідзе замежная дапамога. Але перш чым разьбірацца з далярамі, эўрамі, фунтамі, няблага было б прасачыць — куды зьнікаюць беларускія рублі, піша Сяргей Навумчык на Радыё Свабода.

У Віцебску прадпрымальнікі пералічылі грошы ў дабрачынны фонд –– на закуп экспрэс-тэстаў на каранавірус. З разьліку 12 рублёў за адзін тэст.

Таксама віцебскія рэстарацыі бясплатна кормяць мэдыкаў. Пра гэта Радыё Свабода ўжо казала і здымала (падпісвайцеся на ютуб-канал Свабода Premium. Тут больш падрабязна пра пандэмію ў Беларусі).

Але віцябляне і тэсты, і абеды мэдыкам даўно аплацілі. Сваімі падаткамі.

Вось на гэтыя грошы — з падаткаў — мусілі б закупіць і тэсты.

Дзе гэтыя грошы? У рэзыдэнцыях, у парадах, у дажынках?

І вось цяпер за тэсты, за якія прадпрымальнікі заплацілі 12 рублёў — людзі плацяць 40 рублёў. У тры разы даражэй.

Пытаюцца: а куды пойдуць астатнія 28 рублёў з кожнага тэсту? А куды і падаткі.

А «Славянскі базар»? А парад на 3-га ліпеня? І нарэшце, інаўгурацыя — шостая ці сёмая па ліку?

Ёсьць куды грошыкі ўкласьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(63)