Политика

Навумчык: «Ідэальная Беларусь для Крамля – тэрыторыя без насельніцтва, ваенны палігон»

Палітычны аглядальнік — пра расейскі інтарэс да нашай дзяржавы.

Лукашэнка ведае, што яго заўсёды падтрымае Масква, бо Крэмль зацікаўлены ў Беларусі. Ён зацікаўлены ў ёй, калі б нават на тэрыторыі краіны не было ніводнага заводу, калі б нават не пралягала труба. Калі б і людзей на гэтай тэрыторыі не было. Бо тэрыторыя Беларусі – гэта для Расеі ключавы вайскова-стратэгічны пляцдарм.

Сяргей Навумчык

— Гэтыя радкі я апублікаваў на сайце Свабоды адзінаццаць гадоў таму, 15 жніўня 2012-га, але пра тое, што Беларусь важная Расеі найперш з ваеннага гледзішча, мы, дэпутаты БНФ казалі з пачатку 90-х, — піша Сяргей Навумчык. — Асабліва гучна – у 1993-м, які, на вялікі жаль, завяршыўся падпісаньне Шушкевічам дамовы аб уступленьні Беларусі ў АДКБ.

Сяргей Навумчык

Мяне зьдзіўляла, калі чуў ад некаторых рэдактараў незалежных газэт: «Да кінь ты, якія «ваенныя інтарэсы»? Ты мысьліш старымі катэгорыямі, а час ідзе наперад. ХХI стагодзьдзе на носе, цяпер вырашае ня сіла. І каму наша Беларусь патрэбная?». Зрэшты, тыя ж рэдактары лічылі, што «дэмакрат» Ельцын – «лакаматыў, які выцягне Беларусь у дэмакратыю».

Паўтару: ідэальная Беларусь для Пуціна – гэта тэрыторыя без насельніцтва. Ну, тысяч 100 можа быць – каб абслугоўваць вайсковыя карпусы. І яшчэ тысяч 20 сілавікоў, каб трымаць у страху гэтыя сто. А магчыма, хопіць і пары тысяч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(30)