Навумчык: Галоўны вынік Дня Волі

Меркаванне Сяргея Навумчыка.

– Дзесяцігодзьдзямі гадавіна незалежнасьці БНР была сьвятам для пэўнага кола, – піша Навумчык. – Гэтае кола было не малым, і пра гэта сьведчаць шматлюдныя шэсьці: у 1996 — 30 тысяч чалавек, шмат сабралося і ля Опэрнага тэатру на 100-годзьдзе БНР у 2018-м.

Але якасны склад удзельнікаў быў пастаянным, хаця і зьмяняўся новымі пакаленьнямі: людзі з высокай ступеньню нацыянальнай самасьвядомасьці.

Лукашэнка нават знайшоў для іх тэрмін : «сьвядомыя» (дзіўная здольнасьць у Аляксандра Рыгоравіча апаганьваць словыі, якія ў іншых краінах маюць выключна станоўчае значэньне; тое ж тычыцца і «змагароў»).

Гэтым разам сытуацыя зьмянілася кардынальна, і сьведчаньне гэтаму — феерверкі ў розных мікрараёнах Менску і аўтамабільныя гудкі на праспэктах. Істотны момант: сыгналілі і раней, але тое было знакам салідарнасьці з пратэстоўцамі, каля якіх праяжджалі машыны. Цяпер праспэкты былі амаль пустыя. Аўтамабілісты сыгналілі ў знак Дня Волі, прычым пад пагрозай штрафаў (якія і адбыліся).

Ну, а такія феерверкі 25 сакавіка, здаецца, упершыню.

Яшчэ год таму здавалася, што пасьля зьмены ўлады трэба будзе доўга тлумачыць людзям, чаму без БНР не было б сучаснай Рэспублікі Беларусь, чаму 25 сакавіка павінна быць абвешчана дзяржаўным сьвятам. Праўду пра гістарычныя падзеі даводзіць трэба заўсёды, гэта было і застаецца абавязкам дзяржавы, у тым ліку і ў сфэры адукацыі. Але цяпер ясна, што пасьля падзеньня рэжыму наданьне гэтаму дню такога статусу не запатрабуе нейкіх надзвычайных высілкаў.

Тое ж тычыцца і «Пагоні» з бел-чырвона-белым сьцягам. Хаця ў гэтым выпадку павінны дзейнічаць прававыя мэханізмы — рэфэрэндум-95 адбываўся з парушэньнямі Канстытуцыі і законаў, а зьбіцьцё дэпутатаў парлямэнту ў час ягонага прызначэньня, па словах былога члена Канстытуцыйнага Суду прафэсара Міхаіла Пастухова, робіць вынікі гэтага плебісцыту «юрыдычна нікчэмнымі».

Мельянцов: Госпропаганда действует очень неумно, всячески принижая значение БНР

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(61)