Общество
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, «Завтра твоей страны»

Навошта сучасным беларусам героі бітвы пад Оршай

Гістарычна беларусам хапала сілаў на перамогі над ворагамі і з Захаду, і з Усходу — чаму мы за зараз у большасці гаворым па-руску, раскрываюць для «Заўтра тваёй краіны» знаныя гісторыкі.

— Гісторыя не кажа, што мы мірны і памяркоўны народ. Можа быць, да таго часу як н е наступяць на пятку ці на мазоль. Канешне, у беларусаў не такія жыццёвыя варункі, як у народаў Каўказа, якім трэба было за кожны кавалак зямлі весці барацьбу. Але заўсёды ваяўнічасць таго ці іншага народу вызначаецца шэрагам фактараў, сярод якіх тэрыторыя, мясцовасць, клімат, — адзначае гісторык Аляксей Літвін.

Менавіта геаграфія «цэнтру Еўропы» вызначыла нашых асноўных гістарычных супернікаў. Па сканчэнні міжусобных войнаў часоў Пол а цкага і Тураўскага княства асноўнымі знешнімі ворагамі дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі сталі Тэўтонскі ордэн, татара-манголы і Маскоўскае княства.

На думку гісторыка Алеся Краўцэвіча, апошні супернік быў найбольш небяспечным:

— Мы прайгралі ў геапалітычнай барацьбе Маскоўскаму княству, таму мы зараз у большасці гаворым па-руску.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)