Общество
Анастасія Зелянкова

Навошта савецкая ўлада камень узрывала?

Калісьці гэты камень абазначаў маршрут гандлёвых шляхоў, а пасля аказаўся перашкодай для будаўніцтва шашы Масква – Мінск. У праекце «Ілюстраваная гісторыя» — Рагвалодаў камень.

Выява Рагвалодава каменя з Дапаможніка для слухачоў Імператарскага СПб. Археалагічнага інстытута, 1913 г. Фота //commons.wikimedia.org/

Сёння некаторыя яшчэ спадзяюцца знайсці ашчэпкі страчанай святыні – славутага Рагвалодава каменя. Помнік XII стагоддзя знаходзіўся каля вёсцы Дзятлава ў 18 км ад Оршы і знік адтуль пасля 30-х гадоў 20 стагоддзя. Даследчыкі лічаць, што ў дахрысціянскія часы такімі валунамі абазначаліся маршруты гандлёвых шляхоў. У 1171 годзе на валуне вышынёй у 3 м быў высечаны 6-канчатковы крыж і надпіс (вышыня літар 15 см) на царкоўнаславянскай мове: «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову». Гэта было зроблена па загадзе друцкага князя Рагвалода Барысавіча, які пасля галоднай зімы 1170-1171 гадоў асвяціў паганскія камяні ў надзеі на ўраджай.

З тых часоў камень лічыўся праваслаўнай святыняй. На ім была пабудавана царква Святых Барыса і Глеба. Аднак у 1930-м годзе савецкая ўлада раптам вырашыла, што менавіта па гэтым месцы павінна прайсці шаша Масква — Мінск. Рагвалодаў камень быў узарваны, але яго кавалкі яшчэ доўга ляжалі на сваім месцы, пакуль не зніклі ў невядомым кірунку.

Рагвалодаў камень у царкве Барыса і Глеба, 1896 г. Ілюстрацыя ў кнізе "Известия Императорской археологической комиссии". Фота //commons.wikimedia.org/

Дарэчы, у Мінску, на вул. Кальварыйскай у музеі гісторыі дарожнага будаўніцтва знаходзіцца сімвал-копія Рагвалодавага каменя. Такі вось камень у гонар каменя.

Камень у музеі гісторыі дарожнага будаўніцтва. Фота з сайта //minsk-old-new.com/

Таксама ў праекце:

Як каталіцкі храм стаў праваслаўным з-за «великолепия»

Як памылка ў дакуменце развязала самую крывавую вайну

40 пудоў срэбра для савецкіх атэістаў