Общество
Анастасія Зелянкова

Як памылка ў дакуменце развязала самую крывавую вайну

Сёння на месцы заслаўскага замчышча Х стагоддзя — гурба камянёў. Гэта толькі адзін са слядоў, які пакінулі маскоўскія войскі на беларускай зямлі падчас самай крывавай вайны ў гісторыі нашай краіны 1654-1667 гадоў. Пра гэта – у праекце “Ілюстраваная гісторыя”.

Тое, што засталося ад замкавых пабудоў г.Заслаўя. Фота з сайта www.hotel.avenue-center.by

Пра тое, якія бясчынствы чынілі на Беларусі маскоўскія войскі і якія ахвяр каштавала гэтая вайна Беларусі, напісана шмат. Аднак мало хто ведае, што падстава для ваеннага канфлікту была самая абсурдная — недакладнасць у дакуменце. У прыватнасці, у няпоўным напісанні царскага тытулу цара Аляксея Міхайлавіча (заўважым, што нават пры жаданні пералічыць усе рэгаліі расійскага цара было надзвычай складана). Маскоўскія ўлады напіралі, што подкормчий Пётр Вяжевіч прапусціў у звароце да цара Аляксея Міхайлавіча вызначэнне «ўладара ўсяе Русі». Царскія перагаворшчыкі, якія прыехалі ў Рэч Паспалітую вясной 1653-га, патрабавалі «над виноватым в умалении государева титула… справедливость учинить перед ними же». У прыклад нават прыводзіўся персідскі шах, які даслаў такіх жа непамятлівых ў Маскву цару для пакарання.

Шляхта не паследавала прыкладу шаха. І па вяртанні паслоў у Маскву Земскі сабор пастанавіў: «За честь царей Михаила и Алексея стоять и против польского короля войну вести, а терпеть того больше нельзя». У выніку ў чэрвені 1654 была развязана вайна, у якой насельніцтва Беларусі скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Дарэчы, яшчэ ў сакавіку 1653 патрыярх Нікан блаславіў цара на гэты паход, і добра ўзброеныя войскі толькі чакалі каманды, таму зразумела, што памылка пісара стала толькі фармальнай нагодай для абвяшчэння вайны.

Толькі беларускім гарадам і мястэчкам, ад якіх не засталося каменя на камяні, ад гэтага не лягчэй.

Таксама ў праекце:

40 пудоў срэбра для савецкіх атэістаў

Як у Асвеі апельсіны вырошчвалі і палац на цэглу разбіралі

Адкуль на роспісах касцёла чырвоны савецкі сцяг?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)