«Навошта падстаўляць каледж?» Навучэнец падаў заяўку на пікет супраць закону аб адтэрміноўках
Навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафэсійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Маісееў падаў заяўку ў Магілёўскі гарвыканкам на правядзеньне адзіночнага пікету супраць закону аб адтэрміноўках. Яго мэта — праінфармаваць грамадзянаў пра новы закон, які тычыцца службы ў войску, паведамляе Радыё Свабода.
— Хочацца неяк процістаяць гэтаму закону, а многія людзі, відаць, баяцца падаваць заяўкі на такія акцыі. Я вырашыў не чакаць, калі зь неба зваляцца сьмелыя людзі, — сказаў Аляксей Маісееў.
Паводле яго, на ініцыятыву адрэагавала адміністрацыя каледжа.
— Мяне выклікалі ў каледж адносна правядзеньня пікету. Дырэктар таксама спрабаваў даць мне «рэкамэндацыі», што гэтага рабіць ня варта, бо на мне будзе нейкае «кляймо» і навошта падстаўляць каледж. Спрабавалі мне патлумачыць непазьбежнасьць службы ў войску і што я туды пайду ў любым выпадку, то бок якая розьніца тады, — сказаў Аляксей.
Атрымаць камэнтар у дырэктара каледжу Алега Бахановіча не ўдалося, ён патлумачыў, што «заняты».
Паводле новага закону адтэрміноўка ад войска для атрыманьня адукацыі будзе давацца толькі адзін раз. У Мінабароны новаўвядзеньні патлумачылі недахопам прызыўнікоў і адзначылі, што новыя правілы дазволяць кожны год набіраць на 4,5 тысячы салдат больш, чым раней.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное