Навошта Беларусі падстаўляць сваіх «адвакатаў» у Еўропе

«Тут і цяпер» вырашыла пацікавіцца ў беларуска-літоўскага палітолага Вадзіма Вілейты яго меркаваннем наконт наступстваў абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

— Літва стала старшынстваваць у АБСЕ, офіс якой у Мінску плануецца сёлета закрыць. Наколькі гэта хваравіта для Літоўскай Рэспублікі, на Ваш погляд?

— Пытанне гэтае мае не столькі практычнае, колькі сімвалічнае значэнне. Хваравіта на самым пачатку старшынства атрымаць такі “падарунак” у выглядзе непрыязнага кроку з боку суседняй дзяржавы, з якой Літва, як амаль ніхто іншы ў ЕС, спрабуе завязаць, наколькі гэта магчыма, добрасуседскія адносіны. Таму не дзіўна, што міністр замежных спраў А.Ажубаліс нават заявіў, што пытанне адносін з афіцыйным Мінскам — асноўны выклік, які атрымала Літва ў якасці старшыні названай арганізацыі. З іншага боку, вялікага практычнага значэння, асабліва для літоўскай дзяржавы, офіс АБСЕ ў Мінску не мае. Але вядома, што, выступаючы ў ролі старшыні, Вільня будзе прыкладаць усе намаганні для таго, каб місія была адноўлена — магчыма, са змененым мандатам.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)