Экономика
Генадзь КОСАРАЎ, “Заўтра тваёй краіны”

Навошта афіцыйнаму Менску яшчэ адзін расейскі крэдыт?

Пра згоду Расеі выдаткаваць Беларусі яшчэ адзін стабілізацыйны крэдыт, цяпер ужо ў два мільярды даляраў, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расейскай Фэдэрацыі Аляксандр Сурыкаў. Навошта афіцыйнаму Менску спатрэбіліся новыя запазычаньні?

Эканаміст Міхаіл Залесскі ўпэўнены, што такі крэдыт Расея абавязкова прадаставіць.

— Гэтыя крэдыты — гэта грошы, якія будуць вяртаць нашы дзеці, — адзначае Залесскі. — Гэта клясныя крэдыты, якія выдаюцца на пятнаццаць гадоў, да таго ж з адтэрміноўкаю. Гэта ёсьць элямэнт ваенна-палітычнага стратэгічнага партнэрства імпэрскае краіны са сваім сатэлітам. Так рабіў СССР усялякім анголам. Так яны зараз робяць і нам.

На думку эканаміста, беларускаму кіраўніцтву гэтае запазычаньне неабходнае для ўласнага заспакаеньня.

— А ўвогуле гэты крэдыт патрэбны для нармалізацыі ўнутранай сытуацыі па энэрганосьбітах, — лічыць экспэрт. — У нас захоўваецца перахроснае субсідаваньне, таму што мы аплочваем насельніцтву 30 адсоткаў камунальных плацяжоў, калгасы маюць запазычанасьць у семнаццаць разоў большую, чым яны могуць аддаць, таму ўсё закручана-перакручана, адным словам, фікцыя. У нас ідзе кіраваньне эканомікай уручную, бо рынкавыя мэханізмы не працуюць і патрэбны такі цэнтралізаваны рэзэрв, каб затыкаць у рабочым парадку, як кажуць бюракраты, тыя дзіркі, якія будуць узьнікаць.

На думку эканаміста Аляксандра Чубрыка, такі крэдыт можа быць прадастаўлены Беларусі ўжо да канца бягучага году.

Працяг матэрыяла чытайце тут.