Общество

Навагодняе відэавіншаванне ад беларусаў Канады

Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць суайчыньнікаў з Калядамі і Новым 2013 годам.

У гэтай песьні – найлепшыя зычэньні для ўсіх. Сьпявайма разам!

Зіма лютуе за вакном,
Але ва ўтульны цёплы дом
Ня пусьцім мы завею ледзяную.
Каляднай сьветлаю парой
Сам уздымаецца настрой,
І ў лепшае мы верым - алілуя.
Свой першы тост заўжды я п'ю
За самых блізкіх - за сям'ю,
За тых, хто цеплыню сваю даруе.
Каб мы здаровыя былі,
Усе сябе ў жыцьці знайшлі,
І каб нам шанцавала - алілуя.
А тост другі бязь лішніх слоў
Я вып'ю за маіх сяброў,
За ўсіх, каго і помню, і люблю я.
Які б ні выпаў скрушны час,
Сябры трымаюць моцна нас,
Дабра вам і удачы - алілуя.
Хоць раскідала нас жыцьцё,
Адно яднае пачуцьцё -
Мы Бацькаўшчыну любім дарагую.
Шчыльней гуртуйма наш хаўрус,
І трэці тост - "За Беларусь!" -
Няхай гучыць паўсюль, як алілуя.

Кампазітар – Леанард Коэн
Музычная апрацоўка – Натальля Белько
Беларускі тэкст – Віялета Кавалёва і гурт «Яваровы людзі»
Відэааператар і рэжысэр – Аляксей Раманаў
Гукарэжысэр – Ігар Філюшкін

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)