Политика

Насупраць вокнаў КДБ у Мінску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

19 сакавіка супрацоўнікі КДБ маглі пэўны час назіраць бел-чырвона-белы і сцяг і сцяг Еўрасаюза з вакон сваёй “штаб-кватэры” на праспекце Незалежнасці. Гэткім чынам незарэгістраваная арганізацыя “Малады фронт” адзначыла два гады з апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Гэтымі сцягамі актывісты мелі на мэце нагадаць пра падзеі, калі тысячы людзей, не зважаючы на пагрозы быць збітымі і зняволенымі, выйшлі на вуліцы выказаць пратэст супраць фальсыфікацый.