Настаўнікі Ястрамбельскай вучэльні: Кадэты сфатаграфаваліся ў майках «з фашысцкай сімволікай»

17 кастрычніка ў сіх кадэтаў Ястрамбельскай вучэльні, выхаванцы якой пазіравалі ў майках з «Пагоняй», сабралі на сход. На ім настаўнікі даводзілі, што хлопцы сфатаграфаваліся ў «майках з фашысцкай сімволікай».

Пра гэта са слоў аднаго з першакурснікаў паведамляе карэспандэнт «НН», які сёння адправіўся ў Ястрамбель.

Таксама падчас сходу кадэтам забаранілі выкладваць у інтэрнэт здымкі ў форме.

Ці сапраўды гаворка ішла пра фашысцкую сімволіку, у кіраўніцтва пакуль удакладніць не атрымалася. Намесніца дырэктара ад каментароў адмовілася, кажучы, што ў яе няма адпаведных паўнамоцтваў. З дырэктарам вучэльні таксама паразмаўляць не ўдаецца — трубку здымае жонка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)