Наста Палажанка выйшла з турмы на Акрэсціна (фота)

30 верасня на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшла намесніца кіраўніка «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі) Наста Палажанка. 19 верасня яе арыштавалі на 11 сутак адміністрацыйнага арышту за вывешванне нацыянальных сцягоў.

Сустрэць Насту прыйшоў Мікіта Ліхавід

Насту затрымалі разам з былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам, калі яны меліся вывесіць у Мінску нацыянальныя сцягі. Палажанку і Яроменка звінавацілі ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства.

Сваю акцыю яны прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэння «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Уладзіміра Яроменку пакаралі 12 суткамі арышту. На волю ён выйдзе 1 кастрычніка.

Нагадем, Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Уладзімір Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.