Лица
Алег Новікаў, Новы час

Нашы ў Чэхіі, або Вяртанне Бормана

Андрэя Рамашэўскага па мянушцы Борман, некаторыя памятаюць як лідара беларускай Партыі аматараў піва. Ён быў вымушаны эміграваць у Чэхію, але вярнуўся ў палітыку. Праўда, пакуль у чэшскую. Андрэй балатуецца ад Партыі піратаў у парламент Чэхіі, выбары ў які пройдуць ужо 21 кастрычніка.

Фота з фейсбуку Андрэя Рамашэўскага

Пра пачатак новай палітычнай дзейнасці Андрэй распавядае чытачам «Новага Часу».

— У тваёй біяграфіі, змешчанай на партыйным сайце, гаворыцца, што апошнія 20 гадоў ты быў па-за палітыкай. Што прымусіла зноў заняцца гэтай няўдзячнай справай?

— Чалавек можа выдатна ўстрымлівацца ад актыўнага палітычнага жыцця. Асабліва калі мае шмат працы, вялікую сям’ю, гаспадарку. Але заўсёды хочацца чагосьці большага — нейкага драйву, новых сяброў, успомніць рэвалюцыйную маладосць, урэшце... Назіраць за палітычным жыццём бывае вельмі цікава. А рабіць яго — яшчэ цікавей.

Борман з сябрамі-анархістамі Лёлікам Ушкіным і Паўлюком Канавальчыкам. Фота з архіву Бормана.

— Чаму ты абраў менавіта Партыю піратаў?

— Адна з прычынаў, чаму я так доўга ўстрымліваўся ад палітыкі, — тое, што не было партый, з якой бы мне гэта хацелася супрацоўнічаць. Палітычнае жыццё ў Чэхіі традыцыйна лічыцца экстрэмальна брудным і амаральным бізнесам. Паводле сацыялагічных апытанняў, нават чорнарабочы на будоўлі ці асенізатар маюць у вачах грамадзян вышэйшы рэйтынг. І раптам з’явіліся «піраты», якія, здаецца, нясуць змены.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)