Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Наша сіла – не ў размаху, а ў пастаянстве і ў напорыстасці»

Акрэсцінска-жодзінская гісторыя гіда-перакладчыка, аўтара праекта «Менскі велашпацыр» і саліста гурта «Гарадскі вал» Рамана Абрамчука.

Рамана затрымалі ўвечары 13 кастычніка, калі ён выйшаў на ланцуг салідарнасці ў сваім раёне.

— Было забаўна: перад гэтым я быў у арт-вёсцы, у вельмі прыгожым месцы з вельмі цікавымі людзьмі. Вярнуўся, сказаў жонцы: я на 15 хвілін. Нічога з сабой не ўзяў, выйшаў даволі лёгка апрануты. Пастаяў хвілін 10. Пад’ехалі два бусы, усе пабеглі. Я быў перакананы, што ў нас перавага ў часе, і я спакойна ўцяку.

Але разлік не спрацаваў. Відаць, у дварах была засада: выбеглі з трох бакоў, Рамана і яго суседзяў павалілі на зямлю і сталі збіваць. Адразу разбілі нос. Двое заламалі рукі і павялі ў бус. Крычалі, каб ні на каго не глядзеў, тулава прыгнулі так, каб яно было паралельна зямлі.

Рукі сцягнулі будаўнічай сцяжкай і патузалі яе, здзёршы скуру да крыві. Тыя сляды на руках Рамана яшчэ не да канца загаіліся. У бусе забралі тэлефоны.

Тыя паўгадзіны, якія прайшлі ад моманту затрымання да РУУСа, Раман згадвае як самыя страшныя. Бо, апроч збіцця, была абсалютная невядомасць.

У РУУСе завялі ў сутарэнне і паставілі на расцяжку: максімальна развёўшы ногі і ўзняўшы ў гару рукі, павярнуўшы іх тыльным бокам да сцяны.

— Я глядзеў на ногі: калі ля мяне былі трэнікі і красоўкі тых, хто затрымліваў, — усё, максімальна сціскаешся, бо будуць біць. А калі звычайныя міліцэйскія боты і штаны — то стаіш спакойна.

Цалкам артыкул чтытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(8)