Арцём Гарбацэвіч, Наша Ніва

«Наша Ніва»: Румас перабраўся з Лондана ў Кіеў. Дома ў Мінску быў вобшук

Як вядома «Нашай Ніве», ужо месяц былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас знаходзіцца ў Кіеве.

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Туды ён перабраўся ў сувязі з тым, што не змог знайсці прымальнай работы ў Лондане, а асаблівых зберажэнняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў свету, у яго не было.

Пакуль дакладна невядома, куды Румас уладкаваўся ў Кіеве. Але выглядае, што ехаць працаваць у Маскву ён асцерагаецца — нядаўнае прызначэнне ў «Рассельгасбанк» узгаднялася яшчэ восенню 2020-га.

Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве жыць — у Мінску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з медыцынскіх цэнтраў.

Сябры Румаса дагэтуль знаходзяцца пад вартай. У мінскім доме Румасаў, як вядома «Нашай Ніве», праходзіў вобшук, сям'я гэтую інфармацыю не афішуе і не каментуе.

Чиновникам не позавидуешь. Три вывода из ситуации с Сергеем Румасом

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:23)