«Наша Ніва»: Чыжа выпусцілі пад хатні арышт і адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У панядзелак у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбываецца разгляд скаргі бізнэсмена.

У панядзелак у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбываецца разгляд скаргі бізнэсмена Юрыя Чыжа, якога следства вырашыла накіраваць на судова-псіхіятрычную экспертызу. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме, гэта стандартная практыка, піша Наша Ніва.

З апісання скаргі вынікае храналогія пераследу бізнэсмена: спачатку яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА, прычым тэрмін працягваўся, пасля перавялі пад хатні арышт, затым следства вырашыла накіраваць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу. Яе праводзяць у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

Цяпер Юрый Чыж не ў следчым ізалятары. Па законе, калі экспертыза выявіць псіхічнае расстройства ці захворванне, па рашэнні псіхіятра чалавека могуць накіраваць у бальніцу на лячэнне, але патрабуецца згода самога пацыента (выключэнне — для недзеяздольных, за іх згоду даюць законныя прадстаўнікі).

Прымусова адправіць на лячэнне могуць толькі па рашэнні суда. Аднак зараз бізнэсоўца накіроўваюць толькі на экспертызу, якая павінна вызначыць ягоны стан. І нават гэта рашэнне ён мае права абскардзіць у судзе, што зараз і робіць абвінавачаны.

Брат Юрыя, Аляксандр, адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» стан здароўя бізнэсмена.

Сітуацыя ў Чыжа бязрадасная — працягваецца арышт ягонай маёмасці, судовыя разбіральніцтвы і крымінальны пераслед па справах колішняй паспяховай бізнэс-імперыі.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.2 (оценок:21)