Общество

«Народная воля» выйшла ў колеры

«„Народная воля“ апранаецца ў новы касцюм» — рэдакцыйнай калонкай з такім загалоўкам адкрываецца нумар незалежнай газеты «Народная воля» ад 11 чэрвеня.

Цяпер выданне, якое на працягу ўсёй 18-гадовай гісторыі было чорна-белым, мае выходзіць з каляровымі фота, піша «Наша Ніва».

Пераход на колер нясе, падкрэсліваецца ў рэдакцыйным звароце, дадатковыя выдаткі. Таму многае будзе залежаць ад вынікаў падпіскі на другое паўгоддзе, якая працягнецца да 27 чэрвеня.

Падпісацца на «Народную волю», як і на «Нашу Ніву», можна ў любым паштовым аддзяленні і спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)